Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж Менскам і Кіевам стаіць Масква


Аляксандар Лукашэнка і Віктар Януковіч
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Януковіч

Сёньня спаўняецца год з дня ўступленьня на пасаду новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. За гэты час ва ўнутраным жыцьці Ўкраіны, у яе пазыцыях на міжнароднай арэне зьмянілася вельмі шмат. Аднак, перакананыя экспэрты, у адносінах Беларусі і Ўкраіны наступіў застой.

У апошнія гады праўленьня прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ў Аляксандра Лукашэнкі і тагачаснага прэм'ера Сяргея Сідорскага былі актыўныя кантакты з украінскім кіраўніцтвам, падпісваліся рэвалюцыйныя міжурадавыя дамовы, у тым ліку пра скасаваньне ўсіх абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі. Праэўрапейскі лідэр Юшчанка пэўны час выступаў пасярэднікам у кантактах афіцыйнага Менску з Захадам і шмат зрабіў для далучэньня Беларусі да праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства".

Калі ж на чале Ўкраіны стаў ідэалягічна блізкі Аляксандру Лукашэнку прарасейскі палітык Віктар Януковіч, адносіны Менску і Кіева раптам замарозіліся. Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў перакананы, што Віктар Юшчанка імкнуўся схіліць Аляксандра Лукашэнку да антымаскоўскай палітыкі, што не падыходзіць Віктару Януковічу:

"Калі прыйшоў Януковіч, які лічыцца схільным да больш цеснага
Украінскаму боку, магчыма, Масква ня раіла збліжацца зь Менскам.
супрацоўніцтва з Масквой і які зрабіў некалькі адпаведных крокаў, Беларусь у пэўным сэнсе была адхіленая ўбок, што беларускаму кіраўніцтву ня вельмі падабалася. Таму, можа, тут пэўная рэўнасьць была зь беларускага боку. Украінскаму боку, магчыма, Масква ня раіла збліжацца зь Менскам… Тое ж, што адносіны зараз не зусім такія, як былі напрыканцы праўленьня Юшчанкі, — з гэтым можа пагадзіцца".

На адносіны паміж Кіевам і Менскам цяпер актыўна ўплывае Масква, — перакананы Андрэй Фёдараў. Такой жа думкі трымаецца кіеўскі экспэрт Міхаіл Білэцкі:

"Пахаладаньне адбылося ў першую чаргу таму, што арыентацыя цяперашняй
Адносіны паміж Менскам і Масквою дэ-факта зьяўляюцца супярэчлівымі.
украінскай палітыкі пры Януковічу бясспрэчна накіраваная ў бок Масквы. А адносіны паміж Менскам і Масквою, хоць яны дэ-юрэ знаходзяцца ў нейкай саюзнай дзяржаве, дэ-факта зьяўляюцца супярэчлівымі, мякка кажучы".

Паводле спадара Білэцкага, за прамінулы год практычна не было ніякага прагрэсу ў адносінах Украіны і Беларусі, за выключэньнем хіба што дамовы аб транзыце вэнэсуэльскай нафты трубаправодам Адэса — Броды.

Моцна псуе двухбаковыя адносіны Менску і Кіева неўрэгуляванае пытаньне ратыфікацыі двухбаковай дамовы 1997 году аб супольнай мяжы. Летам мінулага году ў апошні момант Менск адмовіўся перадаваць Кіеву ратыфікацыйную грамату і завяршаць працэдуру, вярнуўшы на парадак дня двухбаковых дачыненьняў праблему ўкраінскага доўгу Беларусі пачатку 90-х. Гаворыць Андрэй Фёдараў :

"Афіцыйны Менск хоча такім чынам усё ж даціснуць Кіеў да нейкіх канкрэтных крокаў па выплаце гэтага доўгу".

Міхаіл Білэцкі выказаў думку, што пытаньне мяжы зь Беларусьсю — ня самае актуальнае ў Кіеве, хаця, магчыма, яно яшчэ дзесьці блукае калідорамі МЗС Украіны.

Цяперашні прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які раней сябе называў беларусам паводле паходжаньня і некалькі разоў наведваў радзіму сваіх продкаў — вёску Янукі Докшыцкага раёну, нечакана выракся гэтага і перад сваім візытам у Польшчу заявіў пра свае польскія карані. Міхаіл Білэцкі кажа, што асаблівай вагі гэтым заявам у Кіеве не надаюць: ці мала што новага выявілі гісторыкі ў ягоным радаводзе, а з другога боку, з досьведу вядома, што Віктар Януковіч часам шмат што блытае ў сваіх заявах:

"Але цяпер ужо 21-е стагодзьдзе, і мне падаецца, што тэма сямейных ці глыбінных супольных каранёў паміж лідэрамі ня мае такога ўжо асаблівага значэньня, як было ў часы Яраслава Мудрага".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG