Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗНА...


...і сьнежна. Тэмпэратура: -13 – -9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У сядзібе Таварыства беларускай мовы сустрэча з доктарам філялягічных навукаў Валянцінай Лемцюговай на тэму "Захаваем нашы назвы". Пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сустракаецца з прэзыдэнтам Армэніі Сэржам Саркісянам у Санкт-Пецярбургу.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зь візытам у Турцыі.

У Нью-Ёрку Рада па правах чалавека ААН абмяркоўвае сытуацыю ў Лібіі.

Датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў Ірляндыі. Ірляндцы выбіраюць 166 дэпутатаў у ніжнюю палату парлямэнту, якая завецца Дойл Эрэн (Dail Eireann).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1871 нарадзілася ўкраінская пісьменьніца Лэся Ўкраінка (пам. 1913).

У 1943 нарадзіўся Джордж Харысан (пам. 2001), музыка легендарнага гурту "The Beatles".

У 1956 на закрытым пасяджэньні ХХ зьезду Камуністычнай партыі СССР Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Іосіфа Сталіна.

У 2010 Віктар Януковіч склаў прысягу як прэзыдэнт Украіны.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Кувэйту.

МІНУС 365:


А.Рыбак: Найпрыгажэйшая песьня ў сьвеце – “Купалінка”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Сьвет апраўдваў сваё вар’яцтва намі".
Джордж Харысан пра гурт "The Beatles"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG