Чаму Аляксандру Лукашэнку, паводле ягоных словаў, напляваць і на Захад, і на Ўсход? Якім будзе прысуд у справе двух расейцаў – Арцёма Брэўса і Івана Гапонава? Ці выканае беларускае войска загад на здушэньне народных хваляваньняў? Якім можа быць беларускае рэха арабскіх рэвалюцый?
Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць кіраўнічка грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў і расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
Слухайце перадачу ў нядзелю, 27 лютага, у 18 гадзін.
Прапануем вам фрагмэнты перадачы:
Карач: Лукашэнка ўспрымае палітыку – і ўнутраную, і міжнародную, як вайну, і ў абыходзіцца з усімі – і з партнэрамі, і з саюзьнікамі, як з ворагамі... Гандаль палітвязьнямі прыносіў яму дывідэнды з Захадам, але з Расеяй наўрад ці прынясе. Пры любым выніку прысуду расейцам выйграе Расея... Я думаю, што Лукашэнка пасадзіць Брэўса і Гапонава, гэта будзе ім помста за Мядзьведзева і Пуціна... Самыя моцныя рэпрэсіі – супраць тых, хто раней быў побач з Лукашэнкам, гэта папярэджаньне тым, хто побач з ім зараз... Насельніцтва ў прынцыпе не гатовае ісьці ў зямлянкі за каго б то ні было... Калі ён тут абвесьціць вайну, то насельніцтва проста разьбяжыцца – хто ў Маскву, хто ў Эўразьвяз. Паглядзіце, якая зараз “рэвалюцыя” ў ДАІ за атрыманьне правоў эўрапейскага ўзору.
Суздальцаў: Лукашэнка пасьля абраньня на чацьвёрты тэрмін нелегітымны для сьвету, яму хацелася б бачыць сябе ў атачэньні Мядзьведзева і Пуціна, але гэта не атрымалася... Ён Захаду ня верыць і небеспадстаўна... Паводле маіх зьвестак Брэўс і Гапонаў атрымаюць умоўныя тэрміны... У Расеі справа гэтых хлопцаў успрымаецца як прыніжэньне Расеі... Людзі ў Сочы крычалі Лукашэнку, што ён прэзыдэнт бананавай рэспублікі і фашыст... Зразумела, Лукашэнка кіне войскі на разгон у выпадку чаго, ён не спыніцца перад тым, каб бамбаваць Менск.
Цыганкоў: Лукашэнка ведае, што ў яго падтрымка зараз ніжэйшая, чым раней, таму ён імкнецца вярнуць давер электарату любым шляхам ... Зараз, калі Эўропа разгарачаная, дыялёг немагчымы ў любым выпадку... Ён, я мяркую, упэўнены, што эканамічныя санкцыі ня будуць уведзеныя ў любым выпадку, калі ён толькі не пачне расстрэльваць людзей ... Адзінае, што можна сказаць, што Брэўсу і Гапонаву ня будзе апраўдальнага прысуду... Лукашэнка пачынае гульню на расейскія выбары 2012 году... Я паставіў пад сумнеў і тое, што Лукашэнка аддасьць загад войску страляць у людзей, і што войска гэты загад выканае, калі ён будзе аддадзены.