Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі будуць пратэсты, улада яшчэ можа адмяніць новае мыта»


Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

1 ліпеня Беларусь павысіць стаўкі на ўвоз аўтамабіляў фізычнымі асобамі да ўзроўню ставак Мытнага саюзу. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк 24 лютага на пасяджэньні камісіі Палаты прадстаўнікоў. Ці азначае гэты крок, што Беларусь ня можа адстаяць інтарэсы сваіх грамадзянаў у рамках Мытнага Саюзу? Ці магчыма, што ў Беларусі людзі будуць актыўна выказваць незадавальненьне гэтым непапулярным рашэньнем? На гэтыя пытаньні адказвае юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін.

Цыганкоў: «Мы спрабавалі адстойваць свае пазыцыі па захаваньні ранейшых ставак, у выніку чаго атрымалі гадавую адтэрміноўку. Яна заканчваецца 1 ліпеня», — сказаў Барысюк. Ён падкрэсьліў: нейкіх новых дакумэнтаў аб экспартным мыце на ўвоз аўтамабіляў фізычнымі асобамі «на сёньня няма». Ці азначае гэта, што Беларусь ня здолела абараніць інтарэсы сваіх грамадзянаў?

Балыкін: Гледзячы якіх грамадзянаў. Бо аўтамабільныя дылеры, якія ўвозяць новыя машыны, — яны ж таксама грамадзяне Беларусі. Іхнія інтарэсы якраз атрымаліся вельмі абароненымі.

Цыганкоў: Але іх нашмат меней, чым тых грамадзянаў, якія займаюцца перавозам аўтамабіляў у Беларусь (іх тысячы). Да таго ж галоўнае, што пацярпяць інтарэсы мільёнаў беларусаў, якія купляюць патрыманыя аўтамабілі.
Простым грамадзянам стане даражэй набываць аўтамабілі, узровень жыцьця зьнізіцца, а нехта на гэтым заробіць добрыя грошы.

Балыкін: Так, натуральна, рашэньне прынята на карысьць расейскіх аўтавытворцаў, а таксама беларускіх фірмаў, якія гандлююць новымі аўтамабілямі. Простым грамадзянам стане даражэй набываць аўтамабілі, узровень жыцьця зьнізіцца, а нехта на гэтым заробіць добрыя грошы.

Цыганкоў: Гэтае рашэньне было прынята даволі даўно, але многія ня верылі, што яно ўсё ж увойдзе ў сілу. Шмат хто спадзяваўся, што беларускаму боку ўдасца неяк адкруціць, перанесьці гэтае рашэньне. Ці азначае гэта, што Мытны саюз пакуль нясе толькі нявыгадныя беларускаму боку перамены?

Балыкін: Пакуль яшчэ, я думаю, імаверныя ўсялякія сцэнары. Магчыма, будзе працягнуты тэрмін дзеяньня ільготнага мыта. Для гэтага трэба, каб былі нейкія грамадзкія кампаніі, каб беларускія грамадзяне не сядзелі моўчкі. Трэба, каб быў нейкі пратэст, каб было відаць, што гэта непапулярныя захады. Калі зьявіцца супраціў гэтаму рашэньню, то, магчыма, беларускія ўлады лепш будуць абараняць эканамічныя інтарэсы сваіх грамадзянаў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG