Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ можа перадаць грошы Ўсходняга партнэрства арабскім краінам


Францыя і пяць іншых паўднёвых чальцоў Эўразьвязу мяркуюць, што ў кантэксьце паўстаньняў у арабскім сьвеце Брусэль павінен выдаткоўваць больш грошай на міжземнаморскі рэгіён – за кошт сродкаў выдзеленых раней на пост-савецкія краіны.

З адпаведным лістом да кіраўніцы замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан зьвярнуліся міністры замежных спраў Францыі, Гішпаніі, Грэцыі, Мальты і Славэніі, паведамляе сёньня выданьне EU Observer.

Кіраўнік італьянскага МЗС Франка Фратыні заявіў, што ЭЗ павінен стварыць "Плян Маршала" для арабскага рэгіёну, па аналёгіі з праграмай Вашынгтону для эканамічнага адраджэньня пасьляваеннай Эўропы.
XS
SM
MD
LG