Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эўразьвязу гаварыў у Празе пра Беларусь


Герман Ван Ромпэй
Герман Ван Ромпэй
Кіраўнік Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй падчас свайго візыту ў Прагу закранаў у сваіх гутарках сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведамляе чэскае агенцтва ЧТК.

У цэнтры ўвагі перамоваў ван Ромпэя з чэскім прэм'ерам Пэтрам Нэчасам былі падзеі ў Лібіі і магчымая рэакцыя на іх з боку краінаў Эўразьвязу. Абодва бакі заклікалі лібійскі рэжым неадкладна спыніць гвалт і распачаць адкрыты дыялёг з грамадзянамі краіны.

Падчас размовы былі згаданыя і ўсходнія партнэры Эўразьвязу. Нэчас выказаў падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі, зазначыўшы, што за беларускай сытуацыяй у Чэхіі сочаць зь вялікім інтарэсам.

«Мы мусім гарантаваць, што «Усходняе партнэрства», закладзенае тут у Празе два гады таму, атрымае новы імпульс і засяродзіцца на стратэгічных тэмах», - зазначыў Ван Ромпэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG