Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту зноў узьняліся


Усясьветныя цэны на нафту зноў узьняліся – на фоне падзеяў у Лібіі.

У Эўропе каціроўкі нафты Brent на красавік на біржы ў Лёндане ўзьняліся больш як на 7 адсоткаў, дасягнуўшы ў пэўны момант ўзроўню 110 даляраў за барэль. Гэта быў максымальны ўзровень за апошнія два з паловай гады.

У ЗША кошт нафты на гатунак West Texas з пастаўкай у красавіку ўзьняўся больш чым на 5 адсоткаў і перавысіў 100 даляраў за барэль.

Лібія – восьмы па аб'ёмах здабычы нафты член ОПЕК і трэці – у Афрыцы, пасьля Нігерыі і Анголы. На яе долю прыпадае менш за 2 адсоткі сусьветнай здабычы нафты.
XS
SM
MD
LG