Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну загадаў гарантаваць бясьпеку маніфэстантаў


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех загадаў паліцыянтам гарантаваць бясьпеку ўдзельнікам маніфэстацыяў. Ён загадаў паліцыі пазьбягаць сутыкненьняў з дэманстрантамі і спыняць супрацьстаяньне паміж прыхільнікамі і апанэнтамі ўлады.

Ад пачатку масавых пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі ўраду, якія пачаліся 16 лютага, загінулі ня менш за 15 чалавек. Для разгону маніфэстантаў паліцыянты выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і гумавыя кулі, а прыхільнікі ўраду нападалі на маніфэстантаў з нажамі і дубінкамі.

Сем дэпутатаў парлямэнту падалі ў адстаўку на знак пратэсту супраць выкарыстаньня сілы ў адносінах да ўдзельнікаў масавых акцыяў.

Алі Абдула Салех 32 гады займае пасаду прэзыдэнта Емэну. Ён заявіў, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін у 2014 годзе, аднак апазыцыя лічыць гэта недастатковым і працягвае акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG