Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч арыентуецца на «азіяцкіх тыграў»


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч
Беларусь хоча стаць падобнай да «азіяцкіх тыграў». Пра гэта 23 лютага заявіў старшыня ўраду краіны Міхаіл Мясніковіч, які прадстаўляў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праграму ўраду, разьлічаную на 2011–2015 гады.

«Каб выканаць задачы па падняцьці ўзроўню жыцьця беларусаў і яго якасьці, нам трэба выйсьці на тэмпы разьвіцьця Кітаю, Паўднёвай Карэі, Сынгапуру ды іншых азіяцкіх тыграў», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня ўраду паабяцаў зьмяніць стыль і мэтады працы ўраду. Гэта будзе выяўляцца ў змаганьні з залішняй цэнтралізацыяй, у сыстэмным аналізе рынкаў, стаўкай на холдынгі, уключэньне ў сеткі продажу тавараў. Міхаіл Мясніковіч назваў задачы, якія стаяць на бягучую пяцігодку, вельмі складанымі і адзначыў: «Шмат хто ня верыць у тое, што іх можна выканаць». «Але гэта ня стане нам перашкодай», — мяркуе кіраўнік ураду.

Дэпутаты ўхвалілі праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011—2015 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG