Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя паралізаваная страйкам


У Грэцыі сёньня праходзіць агульны 24-гадзінны страйк, арганізаваны найбольшымі прафсаюзамі краіны. Прафсаюзы пратэстуюць супраць захадаў ураду, скіраваных на жорсткую эканомію. Строгая фінансавая дысцыпліна была ўмоваю антыкрызіснай дапамогі ў памеры 110 мільярдаў эўра, выдзеленых Грэцыі Эўразьвязам і Міжнародным валютным фондам.

Ува ўсёй краіне сёньня зачынены дзяржаўныя ўстановы і банкі, школы і ўнівэрсытэты, зь мінімальным пэрсаналам працуюць бальніцы, адменены звыш ста міжнародных авіярэйсаў, паралізаваны марскія і чыгуначныя зносіны.
XS
SM
MD
LG