Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне выпускаюць палітвязьняў


Пратэсты ў сталіцы Бахрэйну Манаме, 22 лютага
Пратэсты ў сталіцы Бахрэйну Манаме, 22 лютага
Улады Бахрэйну пачалі выпускаць палітычных зьняволеных. Сярод тых, што выйшлі на волю, 23 актывісты шыіцкай апазыцыі, асуджаныя на турэмнае зьняволеньне па абвінавачаньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці.

Амністыю абвясьціў напярэдадні кароль Бахрэйну Хамад аль-Халіфа ў адказ на патрабаваньні апазыцыі, якая зь мінулага тыдня праводзіць у краіне акцыі пратэсту.

Удзельнікі дэманстрацыяў у Бахрэйне патрабуюць адстаўкі ўраду і палітычных рэформаў. Бахрэйнам кіруе суніцкая каралеўская дынастыя, хоць бальшыню жыхароў краіны складаюць шыіты.
XS
SM
MD
LG