Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрам Чыкага абраны Рам Эмануэл


Рам Эмануэл
Рам Эмануэл
Новым мэрам Чыкага, трэцяга па велічыні гораду ЗША, абраны Рам Эмануэл – былы кіраўнік апарату Белагу дому.

Паводле папярэдніх зьвестак, на выбарах, якія праходзілі ў аўторак, Эмануэл набраў 55 % галасоў, што азначае перамогу ўжо пасьля першага туру.

Рам Эмануэл адыграў заўважную ролю ў арганізацыі прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі Барака Абамы ў 2008 годзе. Летась ён пакінуў пасаду кіраўніка апарату Белага дому і вярнуўся ў свой родны горад Чыкага.

На пасадзе мэра Чыкага Рам Эмануэл зьменіць Робэрта Дэйлі, які займаў гэтую пасаду больш як 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG