Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў бачыць магчымым распад некаторых дзяржаў


Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў сёньня заявіў, што ў выніку цяперашніх падзеяў на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы ня выключаны распад некалькіх дзяржаў і прыход фанатыкаў да ўлады, што прывядзе да дзесяцігодзьдзяў барацьбы. Паводле словаў Мядзьведзева, «такі ж сцэнар яны рыхтавалі і для нас, а тым больш цяпер будуць імкнуцца яго ажыцьцяўляць. Але гэты сцэнар ня пройдзе».

Мядзьведзеў знаходзіцца ва Ўладзікаўказе, дзе бярэ ўдзел у пасяджэньні Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту. Паседжаньне прысьвечанае апошнім падзеям у Кабардзіна-Балкарыі, дзе у выніку нападу загінулі турысты з Масквы.
XS
SM
MD
LG