Парлямэнцкая камісія Грузіі сёньня паведаміла, што першы постсавецкі прэзыдэнт краіны Зьвіяд Гамсахурдыя, праўдападобна, быў забіты. Высновы расьсьледаваньня камісіі, якую ачольваў сын Гамсахурдыі Канстанцін, такім чынам зьняпраўджваюць афіцыйную вэрсію, паводле якой былы прэзыдэнт скончыў самагубствам у сьнежні 1993 году.
Гамсахурдыя – прэзыдэнт Грузіі у 1991-1992 гадох, быў пазбаўлены пасады ў выніку узброенага канфлікту і на нейкі час знайшоў прытулак у Чачні. У 1993-м вярнуўся на радзіму, аднак пры нявысьветленых абставінах загінуў у адной зь вёсак заходняй Грузіі.