Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўдакладняе зьвесткі пра лётчыкаў і мэдыкаў у Лібіі


Міністэрства абароны Украіны абвергла інфармацыю замежных смі пра тое, што ўкраінскія пілёты нібыта бяруць удзел у авіяабстрэлах дэманстрантаў у Лібіі. “На тэрыторыі Лібіі няма ніводнага вайсковага лётчыка ўзброеных сіл Украіны, “ – заявілі ў міністэрстве. У сваю чаргу прэсавы сакратар МЗС Украіны Андрэй Дзікусараў паведаміў сёньня, што генштаб арміі распрацаваў плян эвакуацыі ўкраінскіх грамадзян з Лібіі. Паведамляецца, што ў Лібіі знаходзіцца 3 тысячы грамадзян Украіны, галоўным чынам мэдыцынскіх работнікаў.
XS
SM
MD
LG