Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці адгукнуліся на заявы першай асобы дзяржавы і вырашылі падараваць яму падручнік па сэксалёгіі.
Яшчэ на пачатку сьнежня на Ўсебеларускім народным сходзе Аляксандар Лукашэнка з трыбуны заявіў, што «сэксуальных меншасьцяў у нас няма».
І літаральна праз два месяцы, 19 лютага, кіраўнік дзяржавы сказаў, што «гэтага дабра ў нас хапае», і адзначыў, што «нармальны лад жыцьця трэба весьці», а ненармальны для Беларусі «непрымальны, і ня трэба нам яго навязваць».
Аляксандар Палуян, кіраўнік парталу Gay.by: «На мой погляд, гэта цалкам непрымальна, каб такія выказваньні ішлі ад першай асобы дзяржавы, якая б гэтая дзяржава ні была. Перш за ўсё, любы чалавек павінен быць паліткарэктным, паважаць правы іншых людзей, нягледзячы на тое, якоё жыцьцё яны вядуць — геі яны, натуралы, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, іншыя нейкія… Гэта проста немагчыма ў незалежнай дзяржаве, у дэмакратычным грамадзтве».
На думку прадстаўніткоў ЛГБТ-супольнасьці, кожны чалавек мае права на асабістае меркаваньне, але дзяржаўны дзеяч выказвацца публічна так не павінен.
Сяргей Прадзед, актывіст, ініцыятар стварэньня міжнароднай арганізацыі «IDAHO» (абрэвіятура расшыфроўваецца як «Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй»): «У нас была спачатку ідэя паскардзіцца ў суд. Калі б ён не разглядаў нашу позву ці сказаў, што гэта нармальна — называць сэкс-меншасьці „галубятняй“ і гэтак далей, мы б маглі таксама называць яго такімі ж словамі ўжо законна. Але мы вырашылі, што ня будзем апускацца да ягонага ўзроўню. І прыйшлі да высновы, што прычынай такога выказваньня быў менавіта недахоп ведаў, недахоп адукацыі ў галіне сэксалёгіі. Таму мы вырашылі зрабіць невялікі падарунак Аляксандру Лукашэнку — падручнік па сэксалёгіі. Гэта будзе кніга Ігара Кона, навукоўца, які вельмі папулярны на прасторы постсавецкіх краінаў. У ёй больш за 500 артыкулаў».
Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе няма зарэгістраваных грамадзкіх арганізацый, які прадстаўляюць правы і інтарэсы сэксуальных меншасьцяў. Яшчэ прыканцы 1990-х Міністэрства юстыцыі ліквідавала зарэгістраваную Лігу сэксуальнага раўнапраўя «Лямбда».
Тыдзень таму актывісты руху сэкс-меншасьцяў правялі ў Менску пікет супраць гамафобіі ў беларускім грамадзтве. Акцыя, якая прайшла ля будынку Міністэрства юстыцыі, была дазволеная ўладамі ўпершыню.

У нас была спачатку ідэя паскардзіцца ў суд.