Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ і ЗША занепакоеныя падзеямі ў Лібіі


Сытуацыя ў Лібіі абмяркоўвалася сёньня на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі.

Вялікая Брытанія выказала занепакоенасьць падзеямі ў Лібіі. Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Уільям Гэйг заявіў, што давер да ўраду Лібіі падарваны пасьля ўжываньня сілы да ўдзельнікаў маніфэстацый пратэсту.

Раней паведамлялася, што ЗША заклікалі лібанскія ўлады неадкладна адмовіцца ад ужыцьця сілы супраць мірных маніфэстантаў. Вашынгтон заявіў, што вывучае пазыцыю сына лідэра Лібіі, выказаную ў тэлевізійным звароце да народу, і аналізуе сур’ёзнасьць ягоных намераў правесьці рэформы ва ўмовах абвастрэньня ўнутранага крызісу.
XS
SM
MD
LG