Міністэрства абароны і пракуратура Азэрбайджану паведамілі, што ў нядзелю салдат застрэліў сем сваіх саслужыўцаў. Вядзецца сьледзтва.
Падобныя выпадкі не зьяўляюцца рэдкасьцю ў азэрбайджанскім войску. У студзені два салдаты застрэлілі чатырох вайскоўцаў, пасьля чаго скончылі жыцьцё самагубствам.
Таксама паведамлена, што 21-гадовы азэрбайджанскі салдат быў забіты армянскімі вайскоўцамі ў раёне Нагорнага Карабаху. Як азэрбайджанцы, гэтак і армяне часта папракаюць другі бок у парушэньні дамоўленасьці аб спыненьні агню.