Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыднтам Уганды застаецца Мусэвэні


Прэзыдэнт Уганды Ёвэры Мусэвэні абвешчаны ў нядзелю пераможцам на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Паводле выбарчай камісіі, у выніку выбараў, што праходзілі ў пятніцу, Мусэвэні набарў 68 % галавоў, а ягоны супернік, апазыцыйны кандыдат Кіза Бэсіг’е – 26 %.

Кіза Бэсіг’е абвінаваціў улады ў фальшаваньні вынікаў выбараў і не прызнаў сваёй паразы.

Мусэвэні кіруе Угандай ужо 25 гадоў. Апазыцыя і праваабаронцы вінавацяць яго ў парушэньні дэмакратычных прынцыпаў.
XS
SM
MD
LG