Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кувэйце дэманстрацыі бэдуінаў


У Кувэйце паліцыя сёньня ўжыла сьлезацечны газ для разгону сотняў дэманстрантаў – арабаў без грамадзянства. Другі дзень яны пратэстуюць супраць парушэньня іх правоў і патрабуюць для сябе асноўных правоў і грамадзянства.

Паліцыя арыштавала дзесяткі чалавек, якія сабраліся на вуліцах Сулайбіі, на паўднёвым захадзе ад гораду Кувэйт.

У пятніцу некалькі чалавек былі параненыя ў часе акцыяў пратэсту, і мясцовыя мэдыі паведамілі, што каля сотні пратэстоўцаў былі арыштаваныя пасьля сутыкненьняў з паліцыяй у Джахры, на захадзе ад гораду Кувэйт.

Больш як 100 000 арабаў-качэўнікаў без грамадзянства, якіх называюць бэдуіны, заявілі, што маюць права на грамадзняства Кувэйту. Але ўлады цьвердзяць, што іх продкі паходзяць з суседніх краінаў і яны не маюць права на грамадзянства.
XS
SM
MD
LG