Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Рэха справы Васіля Парфянкова


Чаму прысуд у справе Васіля Парфянкова быў такі жорсткі? Ці стане ход працэсу над Парфянковым і вырак яму матрыцай для судоў над іншымі ўдзельнікамі справы 19 сьнежня? Як адкажа Захад на выклік палітычных судовых працэсаў у Беларусі?

Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч, шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько і польскі палітоляг Войцех Бародзіч-Смалінскі.

Перадачу слухайце ў нядзелю, 20 лютага, а 18.04, 19.04, 20.04, 21.04, 22.04 і 23.04.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Дынько
: Гэта спроба псыхалягічнага ўзьдзеяньня на тых абвінавачаных, якія знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ... Гэта своеасаблівы розыгрыш з эўрапейцамі... Прысуд Парфянкову Захад, напэўна, перачакае, але пасьля судоў над знакавымі асобамі Захад будзе вымушаны рэагаваць... Захад імкнецца, каб Расея не магла скарыстаць Лукашэнкавай дурасьці, каб павялічыць свой уплыў у Беларусі... Расейскія грамадзяне былі ідэнтыфікаваныя ў ліку тых, хто біўся са спэцназаўцамі... Цяпер Лукашэнка ў адносінах з Масквой капітуляваў па многіх пазыцыях... Судом над расейцамі ён паспрабуе перабіць гэтае адчуваньне васальнай залежнасьці ад Расеі і капітуляцыі перад ёй.

Бародзіч-Смалінскі
: Я ня думаю, што судзьдзя і пракурор у справе Парфянкова трапяць у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу... Санкцыі – гэта ня тое, чаго Лукашэнку трэба баяцца... Беларусь і арабскі сьвет – гэта розныя цывілізацыі, Захад цяпер вельмі баіцца таго, што адбываецца ў арабскім сьвеце... Санкцыі ўвялі, каб паказаць, што нельга падманваць людзей, як Лукашэнка падманваў Сікорскага і Вэстэрвэле... З прысудаў Брэўсу і Гапонаву мы даведаемся, што адбылося ў Сочы, дзе Лукашэнка хацеў сустрэцца зь Мядзьведзевым і Пуціным... Усё залежыць ад таго, зь якой нагі ўстане Лукашэнка ў панядзелак.

Грузьдзіловіч
: Шарагоўцаў актыўна дапытваюць, а экс-кандыдаты збольшага сядзяць і чакаюць, на іх назапашваецца матэрыял... Калі б Парфянкоў на судзе сказаў, што, пачуўшы лёзунг Саньнікава “Час мяняць лысую гуму”, зразумеў яго як заклік да таго, каб граміць дзьверы і ўрывацца ў Дом ураду, ён атрымаў бы значна больш мяккі прысуд... Тое, што некага адпускаюць пад хатні арышт і пад падпіску аб нявыезьдзе – гэта яшчэ і паказьнік таго, што ня ведаюць, што рабіць зь імі... Супрацоўніцтва лідэраў са сьледзтвам не відаць, таму не даходзяць іх лісты і такія ўмовы ўтрыманьня... Лукашэнка лёсам Брэўса і Гапонава будзе дамагацца вырашэньня сваіх праблем у Расеі... Я думаю, што ім дадуць умоўны тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG