Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту ў Бахрэйне


Шыіцкія жанчыны з нацыянальнымі сьцягамі на пахаваньні забітых дэманстрантаў 18 лютага 2011 г.
Шыіцкія жанчыны з нацыянальнымі сьцягамі на пахаваньні забітых дэманстрантаў 18 лютага 2011 г.
У Бахрэйне некалькі тысяч удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацыяў вярнуліся на Пярлінавую плошчу – галоўную плошчу сталіцы Манамы.

Войскі, якія ахоўвалі плошчу ад 17 лютага, сёньня раніцай пакінулі яе.

Раней паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, каб перашкодзіць вяртаньню дэманстрантаў на плошчу.

Шыіцкая апазыцыя адхіліла прапанову караля Бахрэйну пачаць дыялёг, каб знайсьці выйсьце з палітычнага крызісу, у выніку якога ў Бахрэйне паводле розных зьвестак, ужо загінулі ад 4 да 6 чалавек, сотні былі параненыя.

Прадстаўнікі шыітаў заявілі, што пачнуць перамовы толькі пасьля адстаўкі ўраду і уходу вайскоўцаў з вуліц сталіцы.

Бахрэйн – невялікая краіна на высьпе ў Пэрсіцкай затоцы, якой кіруе суніцкая дынастыя, у тым часе як бальшыню насельніцтва складаюць шыіты.
XS
SM
MD
LG