Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нельга забыць». Онлайн-рэпартаж

абноўлена



20.50
Міліцыянт у цывільным забраў плякат “Свабоду палітвязьням” і аркуш зь вершам Уладзіслава Яроменка. Ля зьнічоў застаўся толькі аркуш зь вершам Рыгора Барадуліна.

20.45
Акцыя скончылася воклічамі “Жыве Беларусь!”.

20.30
Прысутныя сьпяваюць гімн “Магутны Божа”.

Марына, маці палітвязьня Эдуарда Лобава
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00
Наўпроставы лінк


20.26
Ганна Шапуцька ў сваёй прамове выказала спадзяваньне, што салідарнасьць дапаможа зьняволеным, і зачытала верш маладафронтаўца, палітвязьня Ўладзіслава Яроменкі.

20.20 Ганна Сіўчык, маці палітыка Вячаслава Сіўчыка, згадвае ў малітве ўсіх зьняволеных. Міліцыянты і людзі ў цывільным сочаць за малітвай, але не перашкаджаюць.

20.15
17 чалавек узяліся за рукі, утварыўшы паўкруг. Яны моляцца.


20.05
Прыйшла Алена Ліхавід, маці зьняволенага Мікіты Ліхавіда.

Яна паведаміла, што 2 месяцы ня бачыла сына. Толькі атрымала ад яго ліст, у якім ён паведамляе, што трымаецца. Просіць перадаць сала.

20.00 Удзельніца акцыі Ганна Шапуцька: “Сёньня – сымбалічны дзень, бо 2 месяцы таму адбыўся разгон. Людзі прыходзяць сюды штодня”.

19.55
Марына Лобава, маці зьняволенага актывіста “Маладога фронту” Эдуарда Лобава, заявіла ў інтэрвію “Свабодзе”, што яна прыйшла на акцыю, каб падтрымаць тых, хто сядзіць незаконна.

“Мой сын затрыманы адмыслова. Яго вінавацяць у нападзе, якога ён не ўчыняў”, – заявіла Лобава.

Яна завіла, што ня верыць у справядлівы суд і ў справядлівае рашэньне на ім.

19.40
Да касьцёлу прыйшло некалькі жанчын. Яны пачалі запальваць зьнічы. Ля зьнічоў паклалі аркуш паперы зь лёзунгам “Свабоду палітвязьням”.



19.05 На плошчы зьявілася першая ўдзельніца акцыі, якая адрэкамэндавалася спадарыняй Вольгай.

19.00
Перад Чырвоным касьцёлам сабраліся журналісты. Удзельнікаў акцыі пакуль што няма. На плошчы Незалежнасьці дзяжурыць дзясятак міліцыянтаў.

Ля касьцёлу – зьнічы і раздрукоўва верша сябры “Маладога фронту”, палітвязьня Ўладзіслава Яроменка

19 лютага ў Менску і шэрагу гарадоў сьвету праходзяць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі.

Ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў Менску заплянавана супольная малітва за палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG