У часе візыту прэзыдэнта Эўрапейскай рады Германа Ван Ромпэя ў Вільню размова ішла і пра магчымыя палёгкі ў выдачы шэнгенскіх віз беларусам.
Як паведамляе партал DELFI, пасьля сустрэчы з Ромпэем прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла: “Мы абмеркавалі прапанову пра аблягчэньне паездак грамадзян Беларусі ў Эўропу, якія былі выкладзеныя ў маім лісьце да прэзыдэнта ЭЗ. Працэс запушчаны і станоўча ацэнены Эўразьвязам і прэзыдэнтам”. У сваю чаргу Ван Ромпэй заявіў, што неабходна падтрымліваць фармаваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. “Мы не павінны выпускаць зь віду трывожнае разьвіцьцё падзеяў ва ўсходняй частцы Эўропы”, – падкрэсьліў ён.
У студзені ў сваім лісьце Грыбаўскайце заклікала кіраўніцтва Эўразьвязу зрабіць усё для таго, каб грамадзяне Беларусі “маглі падарожнічаць па Эўразьвязе на такіх жа спрыяльных умовах , як і грамадзяне іншых усходніх суседзяў супольнасьці і плаціць за візу ня больш, чым яны”. Цяпер літоўская шэнгенская віза каштуе для грамадзян Беларусі 60 эўра, а да таго, як Літва далучылася да Шэнгенскай дамовы, каштавала 5 эўра. Грамадзяне Расеі, Украіны і Малдовы плацяць за шэнгенскія візы 35 эўра.
Некаторыя краіны ЭЗ ( Польшча, Латвія, Нямеччына) на знак салідарнасьці з рэпрэсаванай супольнасьцю пачалі выдаваць беларусам візы бясплатна, аднак гэтае рашэньне датычыць, як правіла, доўгатэрміновых, а не турыстычных паездак.