Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан асудзіла прысуд Парфянкову


Заява вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі ў сувязі з вынясеньнем судовага прысуду актывісту выбарчага штабу Ўладзімера Някляева Васілю Парфянкову:

"Я глыбока шкадую ў сувязі з асуджэньнем беларускім судом 17 лютага да чатырох гадоў зьняволеньня сябра выбарчага штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева спадара Парфянкова, які ўзяў удзел у дэманстрацыях, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Палітычным матывам няма месца ў судовым працэсе.

Беларусь павінна ўлічваць абавязаньні, узятыя на сябе ў рамках АБСЭ, і адпавядаць міжнародным стандартам у галіне дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека.

Эўразьвяз працягвае ўважліва сачыць за пасьлявыбарнай сытуацыяй у Беларусі, у тым ліку за судамі, што маюць адбыцца, і будзе надалей рабіць высілкі для вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх зьняволеных з палітычных матываў.

Больш за тое, я настойліва заклікаю беларускія ўлады забясьпечыць справядлівы і адкрыты суд ўсіх асоб, абвінавачаных за іх ролю ў прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году, у тым ліку за ўдзел у пасьлявыбарных дэманстрацыях".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG