Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: Прысуд Парфянкову выносіла адміністрацыя прэзыдэнта


Да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму асудзілі Васіля Парфянкова – першага з тых, над кім адбыўся суд у справе аб масавых непарадках на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня мінулага году.

Госьць "Начной Свабоды" – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў на судовым працэсе.

Соўсь: Вы сёньня разам з праваабаронцамі, палітыкамі, журналістамі былі на судовым працэсе над Васілём Парфянковым. Прысуд быў хуткі і жорсткі – 4 гады строгага рэжыму. Ваша ацэнка як праваабаронцы і самога судовага працэсу і прысуду?

Бяляцкі: Я цалкам пагаджаюся, мы сапраўды не чакалі, што ўвесь судовы працэс пройдзе за адзін дзень, але той фактуры, што прадставіла абвінавачваньне, хапіла на адзін дзень судовага працэсу. Фактычна, усё абвінавачаньне Васіля будавалася вакол здымкаў журналістаў, відэа, дзе ён піхаў нейкія шафы, тое, што перагароджвала ўваход у Дом ураду, голымі рукамі. І на базе гэтага ён быў абвінавачаны ў масавых беспарадках, у тым, што ён пашкодзіў маёмасьць, хаця ніякіх сьведчаньняў пра гэта не было. Увогуле, ягоная пастава мяне моцна зацікавіла. Бо ён – адзін з шэраговых актывістаў беларускага грамадзкага руху, які ўпершыню зьявіўся яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў падчас абароны Курапатаў, калі быў яшчэ 19-гадовым хлопцам, і тады паўгадавую вахту ён з гонарам вытрымаў. Затым яшчэ не адзін раз ён узьнікаў на тых ці іншых мерапрыемствах дэмакратычнай апазыцыі. Арыштоўваўся па адміністрацыйных справах. І зараз на плошчу ён пайшоў ня зь нейкіх карысных інтарэсаў, а, як ён распавёў, каб выказаць свой пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў і сказаць сваё "не". Лёс такога шэраговага звычайнага працоўнага хлопца, бо па спэцыяльнасьці ён мэханік, мае адукацыю 10 клясаў. Ён, вядома, уражвае, і прысуд, мы лічым, безумоўна мае палітычную падаплёку, і не судзьдзя выносіла гэты прысуд, гэты прысуд выносіла адміністрацыя прэзыдэнта.

Слухаць гутарку цалкам:


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG