Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: арышт падазраваных у тэракце


Грузінскія спэцслужбы затрымалі двух жыхароў Абхазіі, падазраваных у арганізацыі выбуху ля амэрыканскай амбасады ў Тбілісі і ў іншых тэрактах.

Паведамляецца, што раней па справе былі затрыманыя шэсьць чалавек. Іх вінавацяць ва ўчыненьні тэрактаў у пэрыяд зь верасьня да лістапада 2010 году.

Заказчыкам выбухаў грузінскія ўлады лічаць афіцэра расейскіх Узброеных сілаў Яўгенія Барысава. Расейскі бок гэтую вэрсію адкідае.
XS
SM
MD
LG