Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіных: "Беларусь сваю думку ўжо выказала"


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Так адказаў на пытаньне "Свабоды" пра стаўленьне Беларусі да таго, што 24 лютага ў Вене АБСЭ зьбіраецца разгледзець пытаньне аб закрыцьці Менскага офісу, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Што тычыцца сёньняшняга стану дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, то афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі назваў іх "дастаткова складанымі". Ён дадаў, што гэта шмат у чым вызначаецца рэакцыяй ЭЗ на падзеі, якія адбыліся ў Менску 19 сьнежня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.

Гэтае рашэньне, на думку беларускага боку, неправамернае, і яно перакрэсьлівае тое, што было дасягнута за апошнія гады паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

"Мы ўпэўненыя, што ўсе бакі захоўваюць магчымасьць вярнуцца да нармальнай сыстэмы ўзаемаадносінаў і супрацоўніцтва", — падкрэсьліў прэс-сакратар МЗС.

Андрэй Савіных таксама адмовіўся камэнтаваць "інфармацыйную вайну", як цяпер многія палітолягі называюць дачыненьні паміж Беларусьсю і Польшчай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG