У сувязі з паведамленьнем аб аб'яднаньні з МАЗам, акцыі ААТ "КамМАЗ" падскочылі ўчора на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы амаль на 8%.
Аднак сёньня дэпартамэнт па сувязях з грамадзкасьцю КамАЗу выступіў з адмысловай заявай, у якой гаворыцца :"У сувязі з інфармацыяй, якая зьявілася ў СМІ аб аб’яднаньні ААТ "КамАЗ" і ААТ "МАЗ" і аб магчымым правядзеньні дадатковай эмісіі акцый расейскага аўтазавода дэпартамэнт па сувязях з грамадзкасьцю ААТ "КамАЗ" упаўнаважаны заявіць наступнае: сапраўды, у дадзены момант разглядаюцца розныя варыянты інтэграцыі двух аўтамабільных кампаній. Аднак казаць аб якіх-небудзь канкрэтных кроках у гэтым напрамку, а таксама аб магчымай дадатковай эмісіі акцый ААТ "КамАЗ" – заўчасна".
Кіраўнік дэпартамэнту Алег Афанасьеў дадаў, што дадзенае пытаньне можа быць вырашанае толькі са згоды акцыянэраў кампаніі.
Між тым, амаль палова кампаніі КамАЗ (49,9%) належыць дзяржкарпарацыі "Ростэхналёгіі", яшчэ 27,3% – "Тройка Дыялёг". Акрамя таго, акцыянэрамі КамАЗу зьяўляюцца канцэрн Daimler (11%) і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (4%).
Учора менавіта кіраўнік “Ростэхналёгіяў” Віктар Чэмезаў агучваў пляны паглынаньня МАЗу КамАЗам. Пры гэтым, паводле Чэмезава, усе акцыянэры КамМАЗу далі папярэднюю згоду на скарачэньне сваіх доляй у сувязі з аб'яднаньнем. Паводле агучанага Чэмезавым пляну беларускі ўрад у выніку зьдзелкі павінен атрымаць ладны пакет акцыяў КамАЗу – да 25%.