Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 18 дзён пратэстаў у Эгіпце загінулі 365 чалавек


Міністэрства аховы здароўя Эгіпту паведаміла, што падчас 18-дзённых антыўрадавых выступаў загінулі прынамсі 365 чалавек.

Гэтая заява стала першым афіцыйным выступам эгіпэцкага ўраду пасьля адстаўкі Хосьні Мубарака з пасады прэзыдэнта, якую ён займаў амаль 30 гадоў.

Міністар аховы здароўя Ахмэд Самэх Фарыд сказаў, што гэта толькі папярэдні падлік ахвяраў, у які ўваходзяць толькі мірныя жыхары, і ня лічацца паліцыянты і вязьні тырмаў.

Дзяржаўныя мэдыі краіны сёньня паведамілі, што школы і ўнівэрсытэты застануцца зачыненымі да 27 лютага.
XS
SM
MD
LG