Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі заявіў, што “не хвалюецца” аб будучым судовым працэсе супраць яго.
У часе выступу сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме, Бэрлюсконі абмежаваўся толькі гэтым камэнтаром і не сказаў больш нічога адносна самой справы.
У аўторак суд у Мілане пастанавіў пачаць 6 красавіка судовае разьбіральніцтва ў справе супраць прэм’ера. Бэрлюсконі вінавацяць у сувязях з непаўнагадовай прастытуткай, а таксама злоўжываньнем службовага становішча.
Італьянскі прэм’ер адхіляе абвінавачаньні і цьвердзіць, што гэта паклёп з боку ягоных палітычных праціўнікаў.