Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брама беларускай амбасады ў Варшаве на ланцугу


фота: euroradio.fm
фота: euroradio.fm
Удзень 16 лютага незвычайная акцыя прайшла каля амбасады Беларусі ў Варшаве, паведамляе "Эўрапейскае Радыё для Беларусі". Невядомыя накінулі на ўваходную браму амбасады ланцуг з замком, такім чынам паралізаваўшы яе працу.

"Гэтая акцыя выглядала жывейшай і цікавейшай за іншыя, якія праводзяць беларусы ў Варшаве, — распавёў Эўрарадыё сьведка падзеі. — Звычайна людзі проста выходзяць на вуліцу, трымаючы ў руках партрэты, і гэта выглядае даволі нудна. А тут відавочны творчы падыход".

Эўрарадыё датэлефанавалася да прэсавага сакратара беларускай амбасады ў Варшаве. "Сапраўды, прыкладна ў 11:45 двое невядомых у масках накінулі ланцуг на брамку абмасады. Паліцыю мы выклікалі адразу", — распавёў ён і дадаў, што ня ведае, ці пасьпела паліцыя расчапіць замок і вызваліць супрацоўнікаў амбасады з неспадзяванага зняволеньня.

фота: euroradio.fm



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG