Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы суд за Плошчу пачнецца 17 лютага


17 лютага пачынаюцца суды па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года.

Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна", 17 лютага а 10-й гадзіне ў судзе Фрунзенскага раёна Менска пачнуць судзіць Васіля Парфянкова.

Васіль Парфянкоў супрацоўнічаў з кампаніяй “Гавары праўду!”, быў актывістам штаба Уладзімера Някляева. Затрыманы 4 студзеня ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вуліцы Валадарскага.

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG