Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Дашкевіча: «Скаргаў ад яго не было»


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
У Жодзінскім сьледчым ізалятары адбылася сустрэча лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і ягонага адваката Паўла Сапелкі. Дашкевіч азнаёміўся з матэрыяламі справы, паводле якой яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Да Паўла Сапелкі я дазваніўся ўвечары, калі адвакат ужо ехаў з Жодзіна ў Менск. Сапелка амаль нічога не распавёў пра сустрэчу са Зьмітром Дашкевічам і зусім нічога пра ягоную крымінальную справу. Адвакат спаслаўся на новы парадак кантактаваньня з журналістамі, які увялі ў калегіі адвакатаў: інтэрвію толькі ў калегіі і паводле пытаньняў у пісьмовым выглядзе. Кара за парушэньне гэтага парадку — пазбаўленьне ліцэнзіі. Адзіная тэма, якую не абмінуў адвакат — адносна здароўя Дашкевіча.

— Раней былі зьвесткі, што ў яго падазрэньні на сухоты, праблема зь лёгкімі. І што да яго лекара не дапускалі. Ці гэтак так?

— Усё, што магу сказаць, гэта тое, што зараз скаргаў не было.

— Калі справу накіруюць у суд?

— Сёньня азнаёміліся са справай.

— Такім чынам, варта чакаць, што хутка справа пойдзе у суд?

— Так, у тэрмін, які прызначаны законам.

Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Нібыта разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым Дашкевіч пабіў двух менчукоў. Актывістаў арыштавалі 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызналі і заявілі пра правакацыю спэцслужбаў. Працэс над Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым мусіць прайсьці ў Маскоўскім судзе Менску, мяркуе адвакат Павал Сапелка.

Наста Лойка
15 лютага праваабаронцу Насту Лойку з «Вясны» выклікалі ў вайсковую контрвыведку КДБ на размову. Размова доўжылася 15 хвілінаў — праваабаронца адмовілася дапамагаць сьледзтву ў тым выглядзе, як ёй прапаноўвалі.

«Па-першае, яны мне агучылі асноўную сваю задачу — нібыта гэта разьвеяць міт пра тое, што масавыя беспарадкі 19 сьнежня арганізавалі спэцслужбы. І, маўляў, я магу ім у гэтым дапамагчы тым, што на відэа і фота матэрыялах змагу пазнаць таго, каго ведаю, і назваць ім. Вось такую форму супрацоўніцтва яны мне прапанавалі. Я адмовілася і сказала, што змагу гэта зрабіць, толькі калі гэта будуць сьледчыя дзеяньні, якія аформяць належным чынам.»

У выніку Насту Лойку з КДБ адпусьцілі, нават не аформіўшы ніякіх папераў.

Таксама сёньня на размову ў контрвыведку КДБ выклікалі актывіста «Маладога фронту» Зьмітра Ясевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG