Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы мусульманскі тэлеканал у Расеі


У красавіку ў Расеі пачнецца вяшчаньне на новым мусульманскім тэлеканале.

Пра гэта паведаміла Гульнар Газіева, прэсавая прадстаўніца Рады муфтыяў Расеі, і дадала, што новы тэлеканал ужо прайшоў тэставаньне.

Паводле Газіевай, новы тэлеканал мае на мэце “зрабіць свой унёсак найперш у духоўнае і маральнае выхаваньне”.

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва, праведзеным у 2002 годзе, у Расеі жыве каля 14 з паловай мільёнаў мусульманаў, што складае прыкладна 10 % насельніцтва.
XS
SM
MD
LG