Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія пагражае адклікаць свайго амбасадара ў Іране


Міністар замежных спраў Гішпаніі Трынідад Хімэнэз сёньня заявіла, што Мадрыд адклікае свайго амбасадара ў Іране, калі іранскія улады цягам 48 гадзін не патлумачаць прычынаў затрымкі ў панядзелак гішпанскага консула ў Тэгеране і не папросяць прабачэньня.

Дыплямат Ігнасіё Пэрэс-Камбра быў затрыманы каля ўваходу ў амбасаду пасьля таго, як наведаў несанкцыянаваную акцыю апазыцыі. Затрыманага дыплямата адпусьцілі праз 4 гадзіны без тлумачэньняў.

У панядзелак тысячы іранцаў выйшлі на вуліцы ў сталіцы краіны і некалькіх іншых гарадах на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі ў Эгіпце і Тунісе.

Іранскія дэманстрацыя разагнала паліцыя, як найменей адзін чалавек загінуў, некалькі параненыя, дзесяткі затрыманыя. У парлямэнце Ірану каля 50 дэпутатаў-кансэрватараў сёньня зьвінавацілі апазыцыю ў падрыхтоўцы перавароту і запатрабавалі сьмяротнай кары апазыцыйным лідэрам.
XS
SM
MD
LG