Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі палітык: «Дэмакратычная Беларусь магчымая без Лукашэнкі»


Запя пасяджэньняў бундэстагу.
Запя пасяджэньняў бундэстагу.
Такога меркаваньня прытрымліваецца дэпутат бундэстагу ад фракцыі вольных дэмакратаў Біджан Джыра-Сарай. Словы палітыка цытуе сайт нямецкага парлямэнту.

Паводле вольнага дэмакрата, калі пасьля візыту ў Менск кіраўніка МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, што адбыўся напярэдадні выбараў, «яшчэ была надзея на дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі і на яе зьбліжэньне з Эўропай,

аднак вельмі хутка стала відавочным, што Менск працягвае груба парушаць правы чалавека. Цяпер жа нямецкія парлямэнтары адзіныя ў сваім імкненьні не паддавацца выкрутам Лукашэнкі».

На дэбатах па Беларусі, што прайшлі ў мінулы чацьвер у бундэстагу, кааліцыя парлямэнцкай большасьці вітала рашэньне кіраўнікоў МЗС ЭЗ пра ўвядзеньне санкцыяў супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. Адначасова кааліцыя заклікала ўрад краіны як мага хутчэй на практыцы падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. У тым ліку ў пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму для студэнтаў, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG