Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет заклікае замарозіць актывы


Міністры фінансаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу на сустрэчы ў Брусэлі абмяркуюць пытаньне аб замарожваньні актываў шэрагу былых кіраўнікоў Эгіпту.

Паводле міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільяма Гэйга, вайскоўцы, якія прыйшлі да ўлады ў Эгіпце пасьля адстаўкі прэзыдэнта Мубарака, зьвярнуліся да яго з просьбаю паспрыяць у замарожваньні актываў. Міністар, аднак, не ўдакладніў, каго канкрэтна мелі на ўвазе вайскоўцы і ці ёсьць у сьпісе тых, чые актывы павінны быць замарожаныя, сам Мубарак і ягоныя сямейнікі.

Чальцы Зьвязу юрыстаў Эгіпту сёньня зьвярнуліся да пракуратуры краіны з заклікам расьсьледаваць паходжаньне даходаў сям'і Мубарака, маёмасьць якой яны ацэньваюць на мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG