Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры апазыцыі судзяцца з Пуціным


Лідэры расейскай апазыцыі і прадстаўнікі прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў судзе адмовіліся заключыць мірнае пагадненьне. Суд у Маскве ў панядзелак пачаў разгляд пазову апазыцыянэраў Барыса Нямцова, Уладзімера Рыжкова і Ўладзімера Мілава да прэм'ер-міністра ў абарону гонару і годнасьці.

Тры апазыцыянэры патрабуюць ад Пуціна па 1 мільёне рублёў кожны за тое, што той у часе традыцыйнай "наўпроставай лініі" ў сьнежні ў адказе на пытаньне пра іх заявіў, што яны ў 1990-х гадох "скралі разам зь Беразоўскім і тымі, хто цяпер знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі, пра якіх мы сёньня згадвалі, нямала мільярдаў".
XS
SM
MD
LG