Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: закалоты ў сталіцы


У сталіцы Емэну Сане адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі антыўрадавай дэманстрацыі і сіламі бясьпекі. Болей як тысяча дэманстрантаў, сярод якіх пераважалі студэнты, спрабавалі прайсьці маршам ад будынку ўнівэрсытэту ў Сане да цэнтральнеай плошчы сталіцы. Яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе 30 гадоў. Паліцыянты зьбілі карэспандэнта Бі-Бі-Сі ў Емэне і ягонага апэратара.

У нядзелю паліцыя разагнала марш пратэсту ў Сане, а ў суботу прыхільнікі прэзыдэнта Салеха выціснулі дэманстрантаў з цэнтру сталіцы.
XS
SM
MD
LG