Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады фронт хоча зладзіць на Дзень Волі сваё шэсьце



Намесьнік кіраўніка незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Мікола Дземідзенка 14 лютага падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне ў сталіцы 25 сакавіка шэсьця да Дня Волі.

Шэсьце пройдзе ад плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасьці. Пачатак заплянаваны а 18-й гадзіне.

"Мы заклікаем адзначыць Дзень Волі ня толькі пад лёзунгам вызваленьня палітвязьняў. Дзень Волі мусіць праходзіць пад лёзунгам" Саша, сыходзь! ", - лічыць Дземідзенка.

"У выпадку блякаваньня 25 сакавіка плошчы Свабоды, збор удзельнікаў акцыі будзе адбывацца на Кастрычніцкай плошчы", - паабяцаў Дземідзенка ў інтэрвію БелаПАН.

14 лютага заяўку ў Менгарвыканкам таксама падалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, прадстаўнік кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзьмітрыеў, руху салідарнасьці "Разам" Алесь Макаеў і аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Ірына Губская.

Дзень Волі яны плянуюць адзначыць мітынгам і шэсьцем. Мітынг мяркуецца пачаць у 18.00 каля будынка прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук. У 19.00 павінна пачацца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 мае адбыцца яшчэ адзін мітынг.

Акцыя пройдзе пад лёзунгамі "Свабода палітвязьням!" і "Беларусь будзе вольнай!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG