Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альжыр: надзвычайнае становішча адменяць


Улады Альжыру зьбіраюцца адмяніць дзейнае ў краіне ўжо 19 гадоў надзвычайнае становішча. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў Альжыру Мурад Мэдэльсі. Ён удакладніў, што рашэньне будзе прынятае "цягам некалькіх дзён".

У суботу ў альжырскай сталіцы адбылася дэманстрацыя прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў. Многія яе ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Абдэльазіза Бутрэфлікі, які кіруе краінай з 1999 году.
XS
SM
MD
LG