Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет супраць гамафобіі доўжыўся 5 хвілінаў


10 чалавек удзельнічалі ў пікеце супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.

Удзельнікі заявілі, што з-за моцнага марозу акцыя будзе доўжыцца 5 хвілінаў.

Гэта быў першы санкцыянаваны ўладамі пікет прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў.

Удзельнікі трымалі лёзунгі: “Кахай, каго хочаш”, ”Каханьне – гэта асноўнае права чалавека”, “Правы геям і лесьбіянкам”, “Гамафобія = фашызм”.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным і журналісты.

Глядзець камэнтары (28)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG