Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце распусьцілі парлямэнт


У Эгіпце вайскоўцы, да якіх перайшла ўлада ў краіне пасьля адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, прыпынілі дзеяньне канстытуцыі і распусьцілі парлямэнт. У заяве Найвышэйшай вайсковай рады гаворыцца, што яна застанецца ва ўладзе на наступныя 6 месяцаў, да правядзеньня выбараў.

Адзін зь лідэраў эгіпецкай апазыцыі Айман Нур заявіў, што крокі, якія зрабіла новае кіраўніцтва краіны, павінны задавальняць пратэстоўцаў. У інтэрвію агенцтву "Ройтэр" Нур назваў апошнія дзеяньні Найвышэйшай вайсковай рады "перамогай рэвалюцыі".

Раней прэм'ер-міністар Эгіпту Ахмэд Шафік заявіў, што галоўная задача пераходнага ўраду – "гарантаваць бясьпеку і аднавіць парадак у краіне".
XS
SM
MD
LG