Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прыхільнікі ўраду спынілі пратэстоўцаў


У сталіцы Емэну Сане некалькі тысяч маладзёнаў выйшлі сёньня на вуліцы з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. Мітынгоўцы накіраваліся да плошчы Тахрыр у цэнтры гораду, аднак былі спыненыя вялікай групай прыхільнікаў ураду, некаторыя зь якіх былі ўзброеныя палкамі і нажамі.

Агенцтва Associated Press паведамляе, што некаторых апазыцыйных актывістаў зьбілі паліцыянты.

Прэзыдэнт Алі Абдула Салех, які кіруе краінай болей за 30 гадоў, раней заявіў, што ня будзе падаўжаць тэрмін сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, а таксама перадаваць прэзыдэнцкую пасаду свайму сыну.
XS
SM
MD
LG