Кубінскія ўлады ў пятніцу пагадзіліся вызваліць яшчэ двух палітзьняволеных. Адзін зь іх, Эктар Маседа, які адбывае 20-гадовы тэрмін, заявіў, што не пакіне турмы, пакуль ня выпусьцяць іншых палітычных вязьняў.
Вызваленьне 52 дысыдэнтаў зьяўляецца часткай пагадненьня, якога дасягнулі ўрад Кубы і Захад пры пасярэдніцтве Рымска-каталіцкай царквы. Бальшыня зь іх далі згоду на эміграцыю ў Гішпанію, пасьля чаго былі вызваленыя. Дзевяць чалавек, якія не пажадалі пакідаць Кубу, па-ранейшаму застаюцца ў турме.