Супрацоўнікі КДБ на Берасьцейшчыне папярэдзілі івацэвіцкіх актывістаў Вячаслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску
Сябра АГП Станіслава Халадовіча 19 сьнежня затрымалі і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, які ён адбыў у жодзінскай турме.
Цяпер супрацоўнікі КДБ запрасілі яго на размову ў Бярозу, дзе прапанавалі падпісаць папярэджаньне пра недапушчэньне паўторнага адміністрацыйнага правапарушэньня.
Халадовіч: «Я катэгарычна адмовіўся падпісаць гэты дакумэнт. Бо ў такім выпадку я прызнаў бы і мінулае свае правапарушэньне, за якое мяне асудзілі, але на судзе я не прызнаў сябе вінаватым. Таму я не падпісаў папярэджаньне».
Размова ў КДБ працягвалася каля гадзіны. Супрацоўнікі КДБ не дазволілі, каб з Халадовічам і Мікалайчыкам прысутнічалі праваабаронцы.
Уладзіславу Мікалайчыку сьледчыя КДБ пагражалі дэпартацыяй і таксама заптрабавалі падпісаць папярэджаньне:
«Я падпісаў гэтае папярэджаньне. У ім напісана, што ў выпадку прыцягненьня мяне да адміністрацыйнай адказнасьці мяне проста дэпартуюць зь Беларусі як грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі».
Уладзіслаў Мікалайчык — былы вайсковец, яго бацькі, сям’я — з Івацэвічаў. Сам Уладзіслаў пасьля выхаду на пэнсію з 1992 году жыве ў Беларусі. Паводле Ўладзіслава, супрацоўнікі КДБ заявілі, што існуюць падставы дэпартаваць яго:
«Мяне могуць дэпартаваць зь Беларусі ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі. Але хіба я уяўляю нейкую небясьпеку? Я ж жыву і працую толькі на карысьць краіне».
Сябра АГП Станіслава Халадовіча 19 сьнежня затрымалі і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, які ён адбыў у жодзінскай турме.
Цяпер супрацоўнікі КДБ запрасілі яго на размову ў Бярозу, дзе прапанавалі падпісаць папярэджаньне пра недапушчэньне паўторнага адміністрацыйнага правапарушэньня.
Халадовіч: «Я катэгарычна адмовіўся падпісаць гэты дакумэнт. Бо ў такім выпадку я прызнаў бы і мінулае свае правапарушэньне, за якое мяне асудзілі, але на судзе я не прызнаў сябе вінаватым. Таму я не падпісаў папярэджаньне».
Размова ў КДБ працягвалася каля гадзіны. Супрацоўнікі КДБ не дазволілі, каб з Халадовічам і Мікалайчыкам прысутнічалі праваабаронцы.
Уладзіславу Мікалайчыку сьледчыя КДБ пагражалі дэпартацыяй і таксама заптрабавалі падпісаць папярэджаньне:
Мяне могуць дэпартаваць зь Беларусі ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі.