Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдадзены ордэр на арышт былога прэзыдэнта Пакістану


Пакістанскі суд у справах тэрарызму выдаў сёньня ордэр на арышт былога прэзыдэнта краіны Первэза Мушарафа. Пракуратура сьцьвярджае, што Мушараф у 2007 годзе ведаў пра пляны ісламісцкіх экстрэмістаў забіць былога прэм'ера Пакістану Беназір Бхута, але не зрабіў адпаведных захадаў, каб запабегчы замаху.

Первэз Мушараф, які жыве ў выгнаньні ў Лёндане, адрынуў абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG