Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывізуецца арабская апазыцыя


У шэрагу арабскіх краінаў узмацнілі захады бясьпекі ў зьвязку з магчымасьцю народных хваляваньняў накшталт тых, якія прывялі да зьвяржэньня аўтарытарных лідэраў у Тунісе і Эгіпце.

У цэнтар Алжыру, сталіцы аднайменнай дзяржавы, перакінутыя дадатковыя падразьдзяленьні сілаў бясьпекі. Апазыцыя там сёньня зьбіраецца правесьці дэманстрацыю з патрабаваньнем грамадзянскіх свабодаў.

У Бахрэйне апазыцыйныя сілы заклікалі заклікалі да правядзеньня 14 лютага акцыяў пратэсту супраць дыскрымінацыі шыіцкай мяншыні.

У Кувэйце ўчора ўлады забаранілі правядзеньне любых акцыяў пасьля пятнічных малітваў.

У Савудаўскай Арабіі група грамадзкіх дзеячаў зьвярнуліся да караля з просьбай дазволіць стварэньне апазыцыйнай палітычнай партыі.
XS
SM
MD
LG