Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце чакаецца новая заява вайскоўцаў


Уладу ў Эгіпце пераняла Найвышэйшая Рада Ўзброеных Сілаў.

Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман абвясьціў гэта ў жывым эфіры эгіпэцкай дзяржаўнай тэлебачаньні:

"Суграмадзяне! У гэты цяжкі час, які перажывае нашая краіна, прэзыдэнт Хосьні Мубарак вырашыў скласьці зь сябе паўнамоцтвы. Ён даручыў Найвышэйшай радзе ўзброеных сілаў узяць пад свой кантроль дзяржаўныя справы. Хай Бог абароніць нас".

Найвышэйшая рада ўзброеных сілаў, якую ачольвае міністар абароны Хусэйн Тантаві, заявіла, што ў найбліжэйшым часе выступіць з заявай. Раней сёньня вайскоўцы заявілі, што гарантуюць правядзеньня рэформаў, і заклікалі вяртацца да нармальнага жыцьця.
XS
SM
MD
LG